Паўночная Карэя: 100-годдзе Кім Ір Сэна адзначаць стартам ракеты


Паўночная Карэя рыхтуецца да святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Кім Ір Сэна, які лічыцца заснавальнікам краіны і кіраваў Паўночнаю Карэяй з 1948 да 1994 года. Менавіта Кім Ір Сэн заклаў падмуркі паўночнакарэйскай ідэалогіі чучхэ.

Ва ўсёй краіне адбываюцца святочныя імпрэзы, апафеозам якіх мае быць старт ракеты і вывад на арбіту штучнага спадарожніка. Гэтыя планы выклікалі пратэст з боку ЗША і КНДР – “святочны” запуск трактуецца як выпрабаванне балістычнай ракеты, якая здольная несці ядравы зарад.

А пакуль што ў Пхеньяне ўрачыста адкрылі 8-метровы партрэт “Вялікага правадыра маршала таварыша Кім Ір Сэна” – так гучыць афіцыйны тытул заснавальніка Паўночнай Карэі. Пры жыцці ён таксама меў тытулы Вялікага правадыра, Сонца нацыі, Жалезнага Усёпераможнага Палкаводца ды іншыя. Падчас ягонага кіравання ўсе грамадзяне Паўночнай Карэі мусілі насіць значок з партрэтам Кім Ір Сэна.

Цяпер дом Кім Ір Сэна – дзяржаўны турыстычны аб’ект. Адмыслова падрыхтаваныя гіды распавядаюць пра біяграфію Кім Ір Сэна ды ягоны ўнёсак у вызваленне Паўночнай Карэі. Сюды ж акрамя замежных турыстаў рэгулярна прыязджаюць заможныя грамадзяне Паўночнай Карэі – чыноўнікі, высокапастаўленыя вайскоўцы ды іхныя сем’і.

belsat.eu

Стужка навінаў