Апытанне: хто вінаваты ў дыпламатычным канфлікце?


Еўрапейскія амбасадары вернуцца ў Беларусь. Нягледзячы на расстрэл асуджаных за тэракт у менскім метро, дыпламаты плануюць скаардынавана вярнуцца ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка тым часам думае над магчымасцю вызваліць некаторых палітзняволеных.

“Белсат” запытаўся ў берасцейцаў: хто вінаваты ў дыпламатычным абвастрэнні дачыненняў паміж Беларуссю і Еўразвязам і каму гэта выгадна?

“Гэта ўсё таму, што яны [Еўразвяз] хочуць нас падмяць пад сябе, каб мы пад іхную дудку скакалі. А наш Лукашэнка – малайчына, ён не хоча гэтага. Правільна робіць, я ягоную палітыку ўхваляю. Вось так і запішыце”, – папрасіла жыхарка Берасця.

“Канфлікт з Еўропаю? А ў нас ёсць канфлікт з Еўропаю? Я яго не адчуваю – у мяне ўсё добра”, – падзяліўся малады чалавек.

“Ну, напэўна, падмяць пад сябе хочуць. А Беларусь не здаецца – пэўна, правільна робіць. Не ўвесь час жа ісці на саступкі. Каму выгадны? Ну, хто там у Еўропе верхаводзіць? Якія там краіны – Англія, можа, Нямеччына спрабуюць нас прыціснуць”, – кажа мужчына.

“Канфлікт з Еўропаю выгадны толькі не нам. Ведаеце, палітыкі займаюцца палітыкаю, а мірным жыхарам гэта не патрэбна. Я вось жыву ўжо не малы кавалак часу, і такога канфлікту, як цяпер, ніколі не было. Нават у паваенныя гады”, – згадвае жанчына сталага веку.

belsat.eu

Стужка навінаў