Хто і чаму давёў праваабаронцу Яну Палякову да смерці?


У правінцыйным шахцёрскім горадзе скончыла жыццё самагубствам праваабаронца Яна Палякова. У стужцы паказваецца, як мясцовыя ўлады з дапамогаю спецслужбаў метадычна пераследавалі самотную маладую жанчыну за яе актыўную апазіцыйную грамадска-палітычную дзейнасць.

Даведзеную да адчаю жанчыну асудзілі за паклёп на міліцыянта, які жорстка яе збіў, з абавязкам выплаціць яму вялізную матэрыяльную кампенсацыю. Яна не знайшла падтрымання і, не будучы ў стане вытрымаць несправядлівасць і цынізм, скончыла жыццё самагубствам. Пра тое, хто і чаму давёў Яну да смерці, распавядае дакументальна-публіцыстычны фільм Вольгі Нікалайчык «Забойства напярэдадні вясны»

Прэм’ера фільму «Забойства напярэдадні вясны» 13 снежня а 20.30

Глядзі таксама
Каментары