Анатоль Лябедзька: З Расеяй будуць новыя «войны»


Паводле палітыка, гэта непазбежна, калі стасункі між краінамі будуюцца толькі на эмоцыях.

На меркаванне старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, пацяпленне ў кантактах з Масквою не паўплывае на сцэнар Плошчы. “Калі нехта вырашыў для сябе, што ў нас несправядлівая выбарчая кампанія, ён прыйдзе. Усё ж такі пытанне вырашаецца ў Менску, а не ў Маскве, Бруселі ці Вашынгтоне”, – кажа палітык.

Паводле яго, людзі выйдуць на Плошчу, пра што сведчыць вялікая колькасць выбарнікаў, якія прыходзяць на сустрэчы з апазіцыйнымі кандыдатамі. Што ж датычыць адносінаў між Лукашэнкам і Мядзведзевым, то шмат хто да гэтага ставіцца скептычна:“Калі сталіцы, палітыкі мяняюць свае думкі на супрацьлеглыя на працягу адной кампаніі, гэта не можа выклікаць даверу ў большасці людзей. Думаю, гэта можа супакоіць толькі фанатаў клубу імя Лукашэнкі”, – адзначыў Анатоль Лябедзька.

belsat.eu

Стужка навінаў