Апытанне: чакаем кітайцаў?


Інфармацыя пра магчымы прыезд у Беларусь 600 тыс. кітайскіх адмыслоўцаў і рабочых, паводле чыноўнікаў, – чуткі, якія не маюць нічога агульнага з фактамі. Тым не менш, намер пабудаваць Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк выклікае ў некаторых беларусаў пэўныя асцярогі. Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў, як яны ставяцца да магчымага прыезду ў Беларусь кітайскіх адмыслоўцаў.

«Калі ў эканоміку Беларусі ўкладаецца значная сума, то гэта ў любым выпадку для краіны добра. Я думаю, што наўрад ці будзе як у Нямеччыне ці Францыі і што «заціснуць» Менск кітайцамі», – гаворыць адзін з удзельнікаў апытання. «Тое, што да нас прыедуць адмыслоўцы, – кепскага ў гэтым нічога няма. Толькі як мы будзем з гэтымі адмыслоўцамі разлічвацца? У нашыя часы ніхто «за так» нічога не робіць», – упэўненая адна з жыхарак сталіцы.

«Гэта нясе пагрозу, а ўлічваючы тое, што ў нас прыгожыя дзяўчаты – яны напэўна захочуць тут застацца. Потым будзе пагроза нацыі», – мяркуе іншы ўдзельнік апытання.

«Такая перспектыва трошкі палохае. Цяжка патлумачыць, але хацелася б сваімі сіламі, каб і працоўныя месцы былі для сваіх людзей. Але, можа, чымсьці яны і дапамогуць», – гаворыць адна з рэспандэнтак.

belsat.eu

Стужка навінаў