Барысу Кіту 102 гады


Барыс Кіт, акадэмік, прафесар, матэматык і фізік. адзін з найбольш вядомых беларусаў у свеце. З 1944 г. ён жыве па-за межамі Беларусі, але не забываецца на сваё паходжанне і застаецца сапраўдным беларускім патрыётам. Пачаткова ў Злучаных Штатах ён займаўся грамадскай дзейнасцю а пазней прысвяціў сябе навуковым даследванням у галіне касміных тэхналогіяў. У 1972 г. ён перабраўся ў Нямеччыну, дзе і жыве цяпер. Сёння Барыс Кіт адзначае свае 102 народзіны. Ягонае жыццё гэта прыклад не толькі таго, чаго ў жыцці можна дасягнуць, дзякуючы дбайнай працы, але перш-наперш таго, як трэба памятаць дзе б ты ні аказаўся пра сваю Бацькаўшчыну. Сам Барыс падкрэслівае, што ён мае чыстае сумленне і ўсё жыццё працаваў для людзей, спрабаваў ім дапамагчы і нават ратаваў аж да смерці.

Фільм пра Барыса Кіта знялі Вольга Швед і Антось Цялежнікаў для тэлеканалу “Белсат” да 99 народзінаў беларускага навукоўца.

Глядзі таксама
Каментары