Беларуская меншасць у Польшчы атрымае сваю праграму асветы


У той час, калі ў Беларусі змагаюцца з рэшткамі беларускасці, у Польшчы пачалі працу над стратэгіяй асветы для беларускай нацыянальнай меншасці. Гэтым займаецца Міністэрства адукацыі пры ўдзеле беларускіх арганізацый у Польшчы. Афіцыйна працэс рушыў 8 сакавіка падчас сустрэчы прадстаўнікоў польскіх улад і беларускіх настаўнікаў на Падляшшы. Стратэгія паўстане да канца году.

Пра гэта віцэ-міністар адукацыі Польшчы Мірослаў Селятыцкі распавёў у інтэрвію “Прасвету”.

“Гэтая стратэгія станецца дакументам, які ўрад Польшчы і беларускія арганізацыі выпрацуюць разам – гэта будзе штосьці кшталту грамадскай дамовы. Разнастайнасць гэта каштоўнасць – натуральна, грамадзяне маюць права развіваць сваю культуру, рэлігію і нацыянальную свядомасць. Гэта нічым не пагражае, а толькі ўзбагачае ўсіх”. – кажа спадар Селятыцкі.

Паводле палітыка, адобныя дакументы ўжо існуюць у Польшчы ў дачыненні асветы літоўскай, украінскай і нямецкай меншасцяў. Як патлумачыў міністр, усё залежыць ад памеру дапамогі з іншай краіны. У параўнанні з вышэй названымі, беларуская меншасць у Польшчы атрымлівае значна менш увагі з боку сваіх уладаў.

***
Чаму ў Сірыі не надыйдзе мір нават пасля завяршэння актуальнага канфлікту?

У М’янме жорсткі дыктатарскі рэжым пайшоў на беспрэцэдэнтныя крокі лібералізацыі: апазіцыю дапусцілі да выбараў, а сотні палітвязняў выпусцілі з турмаў.

Усё чым цягам адыходзячага тыдня жыў свет глядзіце заўтра, 6 красавіка а 20:35 у праграме «ПраСвет»

belsat.eu

Стужка навінаў