78-гадовы дзядуля дапамагаў крымінальніку ўцячы праз мяжу. Яму пагражае гіганцкі штраф


Полацкія памежнікі ў некалькіх кроках ад мяжы з Латвіяй схапілі двух мужчынаў. Апынулася, што мясцовы пенсіянер дапамагаў жыхару Менску ўцячы з краіны.

Падчас разбіральніцтва памежнікі высветлілі, што перайсці мяжу збіраўся толькі 30-гадовы жыхар Менску. Гэткім чынам ён хацеў пазбегнуць суда – супраць яго заведзеная крымінальная справа за рабунак.

Мужчына планаваў перабрацца за мяжу ды застацца ў Еўразвязе. А ў памагатыя сабе ўзяў мясцовага 78-гадовага жыхара, які абяцаў давесці яго да беларуска-латвійскай мяжы.

Менчуку пагражае штраф да 245 рублёў, а вось пенсіянеру, які пагадзіўся дапамагчы ва ўцёках – у дзесяць разоў большы, да 2 450 руб.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў