Апытанне: Ці можа «Беларусьфільм» здымаць добрыя стужкі?


Сярэдняя поўнаметражная карціна здымаецца на «Беларусьфільме» за 1,5 млн долараў. Чыноўнікі ад кінематографу заяўляюць пра мізэрнасць такіх сродкаў. Што ж галоўнае ў фільме – бюджэт ці сюжэт? Ці здольная нацыянальная кінастудыя здымаць добрыя фільмы і пра што? З гэтым пытаннем журналісты «Белсату» звярнуліся да жыхароў Менску.

«Моладзевае трэба здымаць. Гістарычныя фільмы можа, што яшчэ? Баевікі і фантастыку яны не ўмеюць здымаць», – гаворыць адзін з удзельнікаў апытання. «Я ўпэўненая, што здымаць добрыя стужкі можа. Але што гэта магло б быць? Хіба пра бясконцае цярпенне нашага народу», – гаворыць іншая ўдзельніца апытання.

«Можа, пра сям’ю што-небудзь? Пра моладзь, пра дзяцей», – прапаноўвае адна з рэспандэнтак. Яшчэ адна жыхарка Менску лічыць, што «Беларусьфільм» мусіць працягнуць здымаць фільмы пра Другую сусветную вайну. «Боль застанецца, кожны чацвёрты загінуў, нават кожны трэці. Трэба памятаць пра гісторыю», – дадала яна.

belsat.eu

Стужка навінаў