«Яны снілі сны»


Гэтак называецца новы спектакль «Свабоднага тэатру», прэм’ера якога мае адбыцца 9 чэрвеня ў варшаўскім «Польскім тэатры». Галоўныя героі – беларускія жанчыны, якія самыя спазналі на сабе палітычны ціск або чые сваякі сталіся ахвярамі палітычных рэпрэсіяў.

«Гэта глыбокае пагружэнне ў беларускі матэрыял, запрашэнне сюды персанажаў, якіх яны граюць, знаёмства, іхны сталы кантакт з гэтымі людзьмі. Для іх гэта праца новая, і шмат хто з іх, напэўна, у жыцці і не сутыкаўся з падобным. Гэта ўвогуле рэдкі выпадак, калі ты можаш граць чалавека, які стаіць перад табою. Жывы», – гаворыць пра п’есу і рыхтаванне да інсцэнізацыі рэжысёр «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін.

Сярод персанажаў новай п’есы – Ірына Халіп, жонка зняволенага кандыдата на прэзідэнта; Ірына Красоўская, жонка зніклага бізнесоўца Анатоля Красоўскага; асуджаная за падзеі 19 снежня журналістка Наталля Радзіна.

belsat.eu

Стужка навінаў