Японія зацікавілася беларускімі дазіметрамі


Да канца года Беларусь паставіць туды каля тысячы прыладаў.

Пасля аварыі на атамнай станцыі “Фукусіма” Японія набыла ў Беларусі больш за 150 гама-радыеметраў, вырабленых адным з прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу. “Чакаецца, што да канца гэтага года туды ж накіруюць яшчэ каля 800 апаратаў радыяцыйнага кантролю”, – адзначыў у інтэрв’ю часопісу “ВПК. Беларусь” старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу Беларусі Сяргей Гурулёў.

Чыноўнік таксама распавёў, што праз МАГАТЭ ў Беларусі плануюць закупіць некалькі соцень спектральных радыяцыйных сканараў, здольных папярэджваць радыелагічныя тэрарыстычныя пагрозы, выяўляць незаконнае захоўванне, выкарыстанне, транспартаванне радыеактыўных рэчываў.

“Спектральны радыяцыйны сканар носіцца ў заплечніку ці дыпламаце. Гэтае абсталяванне паспяхова ўжывалася на Алімпіядзе ў Пекіне і на Панамерыканскія гульнях у Бразіліі, а таксама на чэмпіянатах свету па футболе ў Нямеччыне і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы”, – сказаў Гурулёў.

belsat.eu

Стужка навінаў