Новаўвядзенне: Замест лекараў прыём будуць весці памочнікі


Каб разгрузіць дактароў, прыдумалі новую пасаду.

Паводле галоўнага тэрапеўта Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вадзіма Сушынскага, такая захада зробіць медычную дапамогу больш даступнаю. Пра гэта ён распавёў 4 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску.

“Кваліфікацыя такога работніка дазволіць яму праводзіць унутрымышачныя ін’екцыі, вымяраць артэрыяльны ціск, весці дынамічнае назіранне і комплекснае абследаванне, каб пацыент прыйшоў да доктара ўжо абследаваны – гэта зэканоміць час”, – растлумачыў медык.

Ён паведаміў, што ў Беларусі пражывае больш за 1,8 млн людзей сталага веку. “Калі старэйшых за 65 гадоў у структуры насельніцтва больш за 7 %, такая краіна лічыцца дэмаграфічна старою. У нашай краіне доля сталых людзей складае 14 %. Менавіта такая дэмаграфічная структура характэрная для большасці еўрапейскіх краінаў. Такім чынам, актуальнасць працы з людзьмі сталага веку, несумненна, высокая”, – адзначыў Сушынскі.

belsat.eu

Стужка навінаў