Грэцыя: пенсіянер застрэліўся перад парламентам


У цэнтры Афінаў насупраць будынку грэцкага парламенту 77-гадовы мужчына стрэліў сабе ў галаву з пісталета. Улады спрабуюць знайсці сям’ю самазабойцы, ён не меў пры сабе дакументаў.

Трагічны выпадак адбыўся ў гадзіну пік, каля 9:00 раніцы, калі на плошчы было шмат людзей.

Паліцыя заяўляе, што прычыны суіцыду не вядомыя, аднак не выключае, што самазабойства магло быць звязанае з фінансавым крызісам у краіне. Менавіта на гэтым месцы шматразова праводзіліся дэманстрацыі пратэсту супраць скарачэння бюджэтных выдаткаў.

belsat.eu

Стужка навінаў