Першы працоўны дзень красавіка сустрэў завірухаю


З 2 красавіка праз тэрыторыю Беларусі праходзіць сістэма атмасферных франтоў з Балтыйскага мора, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры падчас відэабрыфінгу.

Атлантычны цыклон прынёс у Менск вялікія снегапады і мяцеліцы, што, паводле начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Дзмітрыя Рабава, не лічыцца анамаліяй для гэтага перыяду.

Сіноптык паведаміў: на наступны дзень ува ўсіх абласных цэнтрах Беларусі абвесцілі штармавое папярэджанне – ноччу і раніцаю на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Як заявіў спецыяліст, у бліжэйшыя выходныя атмасферныя франты Заходняй Еўропы будуць прычынаю пагаршэння надвор’я. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

belsat.eu

Стужка навінаў