Беларусы аддаюць перавагу святочнаму шопінгу за мяжою


З гэтым вымушаная лічыцца і мытня.

З прычыны вялікай колькасць ахвотных паехаць за мяжу, каб зрабіць набыткі перад святамі, да 9 студзеня беларуская мытня будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. На гэтыя дні павялічылі асабовы склад дзяжурных зменаў.

Як паведамілі “Белсату” ў турыстычнай кампаніі “Алатан Тур”, звычайна па падарункі менчукі накіроўваюцца ў Вільню, Маскву ці Варшаву. Багацейшыя выбіраюць шоп-туры ў Італію ды Францыю.

“Шмат хто спалучае наведванне крамаў з сустрэчаю Новага года ў адной з еўрапейскіх краінаў. Тым больш што на гэтыя дні якраз прыпадаюць школьныя вакацыі”, – гаворыць прадстаўнік кампаніі Зміцер Макараў.

Паводле звестак “Алатан Туру”, падчас аднаго візіту ў замежную краму беларус пакідае ад 300 да 700 долараў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары