ЗША: дарожны патруль спыніў Бэтмэна



Супергерой ехаў на чорным «Lamborghini» без нумароў.

Падчас патрулявання дарогі непадалёк Вашынгтону афіцэр дарожнай паліцыі звярнуў увагу на чорную спартовую машыну без рэгістрацыйных нумароў. На месцы кіроўцы сядзеў чалавек, апрануты ў касцюм Бэтмэна.

Як высветлілася, у касцюме Бэтмэна быў адзін з мясцовых бізнесоўцаў – ён ехаў у дзіцячы шпіталь, каб узяць удзел у дабрачынным ранішніку. Рэгістрацыйны нумар ён пакінуў унутры машыны, каб не парушаць казачнага вобразу супергероя. Паліцыянты вырашылі не затрымліваць Бэтмэна, аднак не ўпусцілі магчымасці сфатаграфавацца з ім на памяць.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары