Пераможца дыктоўкі ў Лідзе атрымаў спадарожнікавую талерку


30-гадовы будаўнік і адначасова паэт упершыню ў жыцці браў удзел у напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі ды стаўся пераможцам у Лідзе. Дзякуючы веданню мовы, Алесь Хітрун атрымаў спадарожнікавую талерку ад нашага тэлеканалу.

Пераможца дыктоўкі гаворыць, што ў наступным годзе таксама возьме ўдзел у акцыі. «Гэта і мой абавязак. Мы, беларусы, павінны адчуць штосьці беларускае – хаця б падчас дыктоўкі. Бо беларускую мову наогул мала дзе пачуеш», – гаворыць Алесь.

Акрамя працы на будоўлі Алесь кіруе мясцовым літаратурным аб’яднаннем «Суквецце». Дагэтуль, прызнаецца пераможца, «Белсату» ён не глядзеў.

belsat.eu

Стужка навінаў