Апытанне: Што зменіць для студэнтаў павелічэнне базавай?


“Калі ўтрая павысяць аплату за інтэрнат, дык лепш здымаць кватэру з еўрарэмонтам”.

З 1 красавіка базавая велічыня ў Беларусі вырасце амаль утрая: з Br 35 тыс. да 100 тыс. Для студэнтаў гэта азначае не толькі рост стыпендыяў, але і патройнае павышэнне аплаты за інтэрнат. На што хапае навучэнцам універсітэтаў дзяржаўнай дапамогі? Пра гэта карэспандэнты “Белсату” распыталі жыхароў Берасця.

“У звычайнага студэнта стыпендыя – 400 тысяч. Усю аддаваць за інтэрнат? Гэта ненармальна”, – лічыць суразмоўніца.

Наступная рэспандэнтка мяркуе, што стыпендыі не павысяць, а адлічваць з яе будуць больш. “Калі толькі есці, дык на стыпендыю пражыць рэальна. Калі яшчэ нешта набыць – не”, – распавяла яна.

“Па-мойму, прасцей ужо будзе здымаць кватэру… Нават можна будзе зняць кватэру з еўрарамонтам і жыць у добрых умовах за тыя ж грошы”, – мяркуе стараста групы.

belsat.eu

Стужка навінаў