Алена Каваленка: Баюся верыць дактарам


Другі дзень Сяргею Каваленку кропаюць росчыну для падтрымання бялковай масы.

«Доктар з калоніі расказаў, што ў Сяргея поўнае знясіленне арганізму. Для яго распрацавалі схему артэрыяльнага сілкавання, і цяпер па 8–10 гадзінаў на дзень яму ўводзяць не проста глюкозу, а адмысловую рошчыну. Такое сілкаванне мусіць доўжыцца каля дзесяці дзён, увесь гэты час нам забаранілі бачыць Сяргея. Потым маюць разглядаць рашэнне аб прымусовым сілкаванні. Доктар запэўніў, што стан стабільны, але я баюся яму верыць», – расказала жонка палітвязня Алена Каваленка.

У выніку галадання палітвязень Сяргей Каваленка цяпер важыць каля 45 кг. Падчас папярэдніх сустрэчаў з роднымі ён скардзіўся на болі ў пячонцы і страўніку. Медычнай дапамогі ён не атрымаў. Вязень застаецца ў калоніі «Віцьба-3».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары