Сікорскі заявіў пра падабенства рэжымаў Беларусі і Паўночнай Карэі


Пра гэта міністр замежных справаў Польшчы заявіў у дакладзе пра вонкавую палітыку ў 2012 г.

Радаслаў Сікорскі, у прыватнасці, адзначыў: «У сучасным свеце неабмежаванай уладаю карыстаюцца выключна аўтакратычныя, самаізаляваныя дзяржавы – нядобранадзейныя дзяржавы. Беларускі лідар выхваляецца перад сваім народам сваёй абсалютнаю незалежнасцю, напрыклад, перад «ціскам ЕЗ». Гэта азначае, што ён можа саджаць апазіцыянераў у турмы, але адначасова цалкам залежыць ад тых, хто пастаўляе нафту і газ у Беларусь; або дае крэдытныя гарантыі, а потым пагражае іх адклікаць. Гэтак жа паўночнакарэйскі рэжым існуе з ласкі Кітаю і працягвае дамаўляцца пра новыя пастаўкі харчовай дапамогі ЗША».

У адносінах з Еўропаю Беларусь, «на жаль, працягвае настойваць на прынцыпе «меншае за меншае», падкрэсліў Сікорскі. «З ініцыятывы Дональда Туска [прэм’ер-міністр Польшчы] на саміце «Усходняга партнёрства» мы падрыхтавалі прапанову аб супрацы, якая чакае таго дня, калі спыняцца рэпрэсіі ды палітычная апазіцыя зможа граць сваю ролю», – заключыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Польшчы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары