П’яны прыхільнік Лукашэнкі кінуўся з нажом на апазіцыянера


Ахвяраю ледзь не стаў сябра каманды Рымашэўскага.

Здарэнне адбылося падчас сустрэчы кандыдата на прэзідэнта ад БХД з жыхарамі Нароўлі. Кандыдат на прэзідэнта паведаміў “Белсату”, што сябра ягонай ініцыятыўнай групы Мікола Арцюхоў распаўсюджваў улёткі ля ўваходу ў мясцовы Дом культуры, дзе і адбывалася сустрэча. Нечакана да Арцюхова падскочыў п’яны з нажом. Мужчына выкрыкваў абразы на адрас Рымашэўскага і словы падтрымання дзейнага кіраўніка дзяржавы.

“Я хачу адзначыць вельмі прафесійныя паводзіны нараўлянскіх міліцыянтаў. Яны імгненна адрэагавалі на інцыдэнт і ўтаймавалі нападніка”, – распавёў спадар Рымашэўскі.
Сведкамі здарэння былі назіральнікі ад АБСЕ, якія прысутнічалі на ягоных сустрэчах з выбарнікамі ў Нароўлі і ў Мазыры. Мікола Арцюхоў вырашыў не падаваць заявы ў міліцыю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары