Апытанне: жыць стала лягчэй?


https://youtu.be/8C3066QUi-I
Паводле нацыянальнага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, “эканамічнае самаадчуванне” беларусаў стабілізавалася. Як вынік, ажно на 10 % вырас і рэйтынг кіраўніка Беларусі.

“Белсат” запытаўся ў менчукоў: ці змянілася іхнае “эканамічнае самаадчуванне”?

“А я пенсіянерка – што там можа палепшыцца? Пенсію павялічылі, дык і кошты выраслі”, – кажа пажылая жанчына.

“Ну, у прынцыпе, нязначна, бо і кошты павялічыліся. Але ў кожным выпадку прыемна, што павялічылі заробак”, – адказвае маладая сям’я.

“Пагоршыўся эканамічны стан! А з чым звязана? Усе пытанні ў іншае месца”, – усміхнуўся чалавек сталага веку.

“Ну, я б не сказала, што палепшылася. Хлеб купляла – быў 1900, а цяпер 2800. Вось і зрабіце выснову: ці палепшылася штосьці”, – кажа чарговая рэспандэнтка.

“Матэрыяльны стан? Ды не – ён у мяне стабільны. Я проста дастаткова шмат працую, таму ён у мяне стабільны”, – пахвалілася жанчына.

“За апошнія месяцы, канечне, у лепшы бок змянілася. Мы за гарадскою рысаю жывем – у нас усё сваё, таму неяк трымаемся”, – упэўнена глядзіць у будучыню пажылая жанчына.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары