Вернікі патрабуюць вярнуць касцёл святога Язэпа


З 16 верасня грамадскія дзеячы плануюць распачаць кампанію ў справе вяртання касцёлу святога Язэпа вернікам. Адзін з лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Павал Севярынец, заявіў, што ў межах кампаніі штодня ля касцёлу будуць ладзіцца пікеты.

“Кампанія пачнецца 16 верасня – у Дзень салідарнасці. Мы заклікаем ўсіх беларусаў у гэты дзень падысці пад сцены касцёлу святога Язэпа ды дамагацца таго, каб гэты касцёл вярнулі вернікам”, – кажа Павал Севярынец.

Паводле планаў, зацверджаных Менскім гарвыканкамам, у будынку бажніцы паўстане гатэль з аб’ектамі гандлёва-побытавага прызначэння. На думку ж Паўла Севярынца ды іншых ініцыятараў кампаніі, гэтая святыня магла б стаць галоўнаю бажніцаю грэка-каталіцкіх вернікаў.

Найбліжэйшым часам, паводле Паўла Севярынца, у Адміністрацыю прэзідэнта і Палату прадстаўнікоў трапіць падпісаны некалькімі тысячамі вернікаў зварот з патрабаваннем перадаць касцёл вернікам.

belsat.eu
14.09.2010
Фота bymedia.net

Стужка навінаў