Рамантавалі смеццеправод – падпалілі дом?


У Серабранцы, спальным раёне сталіцы, адбыўся пажар жылога шматпавярховага дому. Каля 19:30 задыміўся трэці пад’езд дому № 156 на вуліцы Ракасоўскага. На гашэнне агню спатрэбілася тры пажарныя машыны.

Полымя спынілі цягам 15 хвілінаў. Працаўнік МНС патлумачыў, што крыніца загарання была ў сутарэнні. Паводле жыхароў, сёння раніцаю ў гэтым сутарэнні камунальнікі з дапамогаю зварачнага апарату рамантавалі смеццеправод.

belsat.eu
https://youtu.be/Vpbsijy06AE

Глядзі таксама
Каментары