Беларуская анімацыя – для тэлебачання “нефармат”


Паводле аніматара Міхася Тумені, у гэтым прычына таго, што айчынныя мультфільмы, якія перамагаюць на шматлікіх замежных конкурсах, гэтак і застаюцца невядомыя для беларускага гледача.

“Можа, прадукцыя “Беларусфільму” для іх збыт дарагая, а можа, ім прасцей набыць нейкі стары японскі пакет 20-гадовай даўніны і круціць яго, бо ён выдатна ўпісваецца ў іхны фармат. Відавочна, тэлебачанне не ставіць сабе за мэту знаёміць людзей з беларускаю культураю, тая ж бяда і з дакументальнымі фільмамі. Ну і з любым, як яны кажуць “нефарматам”. Мы ж будзем рабіць такія адзінкавыя рэчы, але пакуль наш узровень даволі высокі”, – кажа спадар Туменя.

Беларускіх мультыплікатараў часта пытаюцца: калі ж выйдзе беларускі “Шрэк”? На што яны адказваюць: а навошта нам яшчэ адзін Шрэк? Паводле аніматараў, не варта рабіць кальку з ужо вядомых твораў.

“Колькі б ні казалі з экранаў, што вось гэты “чупа-чупс” ідэнтычны натуральнаму яблыку, вы ж выдатна разумееце, што гэта яблык, а гэта – “чупа-чупс”. І дзіцяці свайму вы дасце яблык. Тое ж і з мультфільмамі: прыглядзіцеся, што тут – насамрэч важныя вітаміны, а што – “штучка на палачцы”, – кажа аніматарка Ірына Кадзюкова.

Поўнае выданне тэлечасопісу “Рэпартэр” з сюжэтам пра беларускую анімацыю і не толькі глядзіце на “Белсаце” заўтра, 29 сакавіка, а 21:25.

belsat.eu
https://youtu.be/o7JrC9hw-FQ

Глядзі таксама
Каментары