Інваліды дамагліся ад дзяржавы бясплатнага рамонту пратэзаў


Ім спатрэбіліся тры гады, каб адстаяць сваё права. Урад прыняў пастанову, якая дазваляе інвалідам рамантаваць пратэзы за бюджэтны кошт.

“Пратэзы, якія нам выдаюць у дзяржаўным медцэнтры, зношваюцца хутчэй, чым гэта гарантуе вытворца. Два гады яны не вытрымліваюць, бо няякасна зробленыя. Што ў выніку? Хочаш замяніць? Замяняй за свае грошы. Або хадзі са старымі і зламанымі ды чакай чаргі. Два гады”, – распавядае інвалід Валер Рында.

Свае скаргі Валер Рында разам з Асацыяцыяй дапамогі інвалідам-вазочнікам накіроўваў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Савет Міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта.

Паводле старшыні аддзелу па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рыты Сушко, праблема сапраўды ёсць актуальнаю для інвалідаў, асабліва сталага ўзросту, якія не маюць сродкаў для рамонту. “Новая пастанова гарантуе права рамонту пратэза незалежна ад тэрміну эксплуатацыі. Пры гэтым забеспячэнне інвалідаў новымі сродкамі рэабілітацыі будзе праводзіцца не раней, чым праз год пасля рамонту гэтых пратэзаў”, – адзначыла чыноўніца.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары