Беларускія анархісты


Траіх анархістаў асудзілі ў Менску ў траўні 2011 г. на тэрміны ад трох да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Іх звінавацілі, сярод астатняга, у спробе падпалу пасольства Расеі ў Менску.

30 жніўня 2011 г. невядомыя злачынцы кінулі бутэлькі з запальнаю сумессю на тэрыторыю расейскай амбасады ў Менску, у выніку чаго быў знішчаны аўтамабіль аднаго з працаўнікоў амбасады. Анархістаў таксама звінавацілі ў спробе падпалу следчага ізалятару ў Менску, Міністэрства абароны, менскага казіно «Шангры-ла», філіялу банку «Менск–Масква» і будынку Федэрацыі прафсаюзаў.

Суд вынес вердыкты аб пазбаўленні волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму: Ігару Аліневічу – 8 гадоў, Мікалаю Дзядку – 4,5 гады. Паводле агенцтва «Інтэрфакс», ніхто з іх не прызнаў сябе вінаватым.

На думку праваабаронцы Алега Гулака, улады Беларусі парушылі закон, арыштоўваючы падазраваных некалькі разоў запар пад рознымі закідамі, каб толькі падоўжыць іх утрыманне ў ізалятары. Праваабаронца мяркуе, што такім чынам ажыццяўлялі ціск на зняволеных.

Затрыманне падазраваных не перадухіліла наступных падпалаў. Пасля арышту трох анархістаў невядомыя кінулі бутэлькі з бензінам ў будынак менскага суда, дзе за дзень да гэтага быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі былы кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў.

(Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў траіх анархістаў палітычнымі вязнямі.)

Стужка навінаў