Сяргей Каваленка – 2 гады 1 месяц


Актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ 24 лютага 2012 г. суд у Віцебску асудзіў да двух гадоў і аднаго месяца калоніі. Паводле судовага выраку, ён парушыў умовы адбыцця папярэдняга пакарання, вынесенага за вывешванне непрызнанага бел-чырвона-белага сцяга на каляднай яліне ў Віцебску ў студзені 2010 г. Каваленка да працэсу і пасля вынясення вердыкту трымаў доўгатэрміновае галадаванне, падчас якога страціў больш за 30 кг вагі.

Сяргея Каваленку 14 траўня 2011 г. прысудзілі да абмежавання волі за «наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У выніку яго абавязалі рэгулярна з’яўляцца ў аддзяленне міліцыі ды вяртацца дадому ў прызначаны час. Паводле міліцыі, якая з дакладнасцю да хвіліны кантралявала пунктуальнасць асуджанага, ён тройчы парушыў умовы адбыцця пакарання, не прыйшоўшы своечасова дахаты. Апазіцыянера арыштавалі ў снежні 2011 г. і супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.

У сярэдзіне сакавіка 2012 г. знямогламу ад голаду апазіцыянеру пачалі прымусова ставіць кропельніцы. 26 сакавіка яго перавялі ў псіхіятрычны шпіталь пры калоніі «Віцьба-3», каб прымусам выводзіць з галадавання.

12 траўня Сяргей Каваленка ўзнавіў галадоўку

Глядзі таксама
Каментары