Эдуард Лобаў – 4 гады


Актывіста «Маладога фронту» асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго затрымалі разам з кіраўніком арганізацыі Змітром Дашкевічам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Юнака абвінавацілі ў збіцці мінакоў. Праваабаронцы прызналі працэс палітычна матываваным пераследам апазіцыйных дзеячаў. «Міжнародная амністыя» абвесціла Эдуарда Лобава і Змітра Дашкевіча вязнямі сумлення.

У верасні 2011 г. актывіст заявіў, што не папросіць аб памілаванні. «Я ніколі не звярнуся з просьбай аб памілаванні да свайго ворага», – напісаў ён у лісце да родных.

Эдуарда Лобава затрымалі 18 снежня 2010 г. 24 сакавіка 2011 г. яго асудзілі да 4 гадоў калоніі за «асабліва злоснае хуліганства». Утрымліваецца ў калоніі № 22 у Івацэвічах.

https://youtu.be/gNJGv56u8RA

Глядзі таксама
Каментары