У Маскве патрабуюць новага расследавання тэракту


Пікеты «Супраць смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь» прайшлі ўчора ля будынку беларускай амбасады ў Маскве.

Акцыю арганізаваў рух «За правы чалавека». У пікетах удзельнічалі 25 чалавек, у тым ліку мясцовыя беларусы. Яны патрабавалі правесці новае расследаванне тэракту ў менскім метро, каб высветліць «ступень удзелу ў ім асуджаных для зняцця ўсіх сумневаў у гэтай справе».

Пра расстрэл Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва стала вядома 18 сакавіка. Больш за палову жыхароў Беларусі не ўпэўненыя ў справядлівасці вынесенага прысуду. На меркаванне шматлікіх экспертаў, следства і суд праходзілі са шматлікімі парушэннямі.

belsat.eu

Стужка навінаў