Зміцер Дашкевіч – 2 гады


https://youtu.be/6o77iiiMZp4

Лідара апазіцыйнай арганізацыі «Малады фронт», арыштаванага напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 г., асудзілі на два гады калоніі паводле абвінавачання ў збіцці мінакоў.

Дашкевіча схапілі перад ягоным домам, калі ён выйшаў выкінуць смецце. З ім быў сябра «Маладога фронту» Эдуард Лобаў. Абодвух маладых апазіцыянераў звінавацілі ў нападзе на мінакоў. Абвінавачванне грунтавалася перш за ўсё на фальшывых сведчаннях міліцыянтаў.

Дашкевіч актыўна ўдзельнічаў у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 г., за што яго асудзілі на 1,5 года калоніі. З вязніцы выйшаў у студзені 2008 г.

Змітра Дашкевіча арыштавалі 18 снежня 2010 г. Асудзілі 24 сакавіка 2011 г. на 2 гады калоніі за «злоснае хуліганства». Яго ўтрымліваюць калоніі № 13 у Глыбокім. У жніўні 2011 г. перад калоніяю, у якой Дашкевіч адбывае пакаранне, прайшла дэманстрацыя падтрымання, якую жорстка разагнала міліцыя, яе ўдзельнікі трапілі за краты.

Глядзі таксама
Каментары