Яшчэ два папярэджанні за супрацу з «Белсатам»


Сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў Аліну Радачынскую і Вольгу Чайчыц афіцыйнымі позвамі раніцаю 28 сакавіка выклікалі ў пракуратуру Менску, дзе ўручылі пісьмовыя папярэджанні.

Абедзвюх вінавацяць у супрацы з тэлеканалам «Белсат» і папярэджваюць пра недапушчальнасць ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных медыяў на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі (п. 4 арт. 35 Закону аб СМІ).

2 сакавіка такую ж паперу атрымаў незалежны тэлеаператар і сябра БАЖ Зміцер Краўчук. Такім чынам, пракуратура за гэты год вынесла ўжо восем пісьмовых папярэджанняў журналістам. Раней іх атрымалі Зміцер Кісель з Берасця, Гражына Шалкевіч, Аляксандр Дзянісаў, Віктар Парфёненка і Мікола Дзятчэня з Горадні.

belsat.eu

Стужка навінаў