Павал Севярынец – 3 гады папраўчых работаў


Аднаго з лідараў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) асудзілі на тры гады папраўчых работаў з забаронаю выезду з краіны.

Апазіцыянер быў даверанай асобаю кандыдата на прэзідэнта ад БХД Віталя Рымашэўскага. Яго арыштавалі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.

Лідар апазіцыі, з 1995 г. належаў да шэрагу апазіцыйных арганізацыяў, у т. л. да Беларускага Народнага Фронту (Адраджэнне), да «Маладога фронту». У 2005 г. яго прысудзілі да 3 гадоў папраўчых работаў за пратэст супраць рашэння Лукашэнкі выставіць сваю кандыдатуру на трэці тэрмін. Вырак зменшылі да 2 гадоў, якія асуджаны правёў у лясным гадавальніку.

Паўла Севярынца арыштавалі 20 снежня 2010 г. і прысудзілі 16 траўня 2011 г. да 3 гадоў пазбаўлення волі «за арганізацыю і ўдзел у мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадскі парадак». На сёння апазіцыйнага дзеяча трымаюць на ферме ў в. Куплін Пружанскага р-ну, дзе ён выконвае офісную і фізічную працу.

Стужка навінаў