Дырэктар «Беларусьфільму» параўнаў кошты з Галівудам


Здымкі на «Беларусьфільме» каштуюць ў сярэднім $ 1,5 млн. А каб увесці стужку ў расейскі кінапракат, трэба выкласці $ 2 млн.

Перад нацыянальнаю кінастудыяй паставілі задачу злучыць пазабюджэтныя сродкі, пажадана беларускага паходжання, з дзяржаўным фінансавым падтрыманнем.

Цяпер на «Беларусьфільме» ажыццяўляюцца тры такія праекты, распавёў генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі Алег Сільвановіч 26 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску. Гэта, у прыватнасці, фільм «Ой, мамачкі!», дзе доля расейскага прадзюсара складае 23 %, самой студыі – каля 10 % і каля 70 % – дзяржаўныя грошы; а таксама дэтэктыў «Смяротны танец» з 70 % дзяржаўнага падтрымання і 30 % пазабюджэтных сродкаў кінастудыі.

Як паведаміў гендырэктар, сярэдняя поўнаметражная карціна здымаецца на «Беларусьфільме» за $ 1,5 млн, тады як у Галівудзе значна больш грошай траціцца толькі на вывад фільму ў кінапракат. Каб раскруціць айчынную стужку на расейскім рынку, трэба як мінімум $ 2 млн. На беларускім рынку прасцей – дастаткова крыху больш за $ 400 тыс. Але і такія грошы «Беларусьфільм» выдаткаваць не ў стане. Таму імкнецца супрацоўнічаць з тэлеканаламі, з дапамогай якіх прэзентуе нацыянальныя фільмы гледачам.

«Пры вызначэнні праектаў, якія мусяць атрымліваць дзяржаўнае падтрыманне, – падкрэсліў Сільвановіч, – дзяржава мае дыстанцыявацца ад чыноўнікаў – гэта маюць вызначаць прафесіяналы. Бо грамадскае размеркаванне сродкаў дазволіць гаварыць пра тое, што людзі, якія ёсць незалежнымі ў выпрацоўванні свайго меркавання, і будуць вызначаць, якім быць нашаму кіно».

belsat.eu
https://youtu.be/xDWue_6qZ_Q

Глядзі таксама
Каментары