Зінгерыс: Еўразвяз можа развітацца з амбасадарамі Беларусі


Старшыня камітэту замежных справаў Сейму Літвы Эмануэліс Зінгерыс заклікае ўлады Беларусі скончыць дыпламатычны канфлікт і запрасіць амбасадараў назад.

Разам з тым афіцыйны Менск не перастае выкарыстоўваць разнастайныя рычагі ўплыву на Еўропу: ціск на еўрапейскіх прадпрымальнікаў, што вядуць свой бізнес у Беларусі, патаемныя перамовы з еўрапалітыкамі, лабіяванне інтарэсаў праз экспертаў і прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці ды выдаленне амбасадараў.

Калі Беларусь не запросіць амбасадараў назад, «гэта скончыцца развітаннем з кіраўнікамі дыпламатычных місіяў Беларусі ва ўсіх сталіцах краінаў Еўрапейскага Звязу», – паведаміў «Белсату» Эмануэліс Зінгерыс.

Сёння мінуў роўна месяц з моманту, калі афіцыйны Менск прапанаваў кіраўніцы прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майры Муоры і амбасадару Польшчы Лешэку Шэрэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацыяў, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку наконт непрымальнасці ціску і санкцыяў». На знак салідарнасці беларускую сталіцу пакінулі ўсе амбасадары краінаў Еўразвязу.

15 сакавіка Міністэрства замежных справаў Беларусі распаўсюдзіла паведамленне, што Беларусь верне амбасадараў, толькі калі Еўразвяз не пашырыць санкцыяў.

belsat.eu

Стужка навінаў