Мікалай Статкевіч – 6 гадоў


Былы кандыдат на прэзідэнта, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Прысуджаны да шасці гадоў калоніі – лукашэнкаўскі рэжым лічыць яго галоўным арганізатарам «масавых беспарадкаў» падчас апазіцыйнай дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 г.

Статкевіч дагэтуль не падаў Лукашэнку просьбы аб памілаванні, праз што, як мяркуе Статкевічава жонка Марына Адамовіч, яму змянілі ўмовы ўтрымання на больш жорсткія, перавёўшы з калоніі ў турму.

Апазіцыйнага лідара ў 2005 г. асудзілі да трох гадоў папраўчых работаў за арганізацыю пратэстаў апазіцыі пасля кастрычніцкага рэферэндуму, звязанага з парламенцкімі выбарамі. У ліпені 2007 г. яго датэрмінова вызвалілі.

Мікалая Статкевіча арыштавалі 20 снежня 2010 г. 26 траўня 2011 г. яго асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 г. суд змяніў яму ўмовы адбыцця пакарання: з калоніі яго перавялі ў турму № 4 у Магілёве.

https://youtu.be/uNd6I9XYYQo

Глядзі таксама
Каментары