Джуд Ло выканаў ролю Красоўскага, але тэкст чытаў з паперкі


Што адбывалася за кулісамі беларускага спектаклю з зоркамі Галівуду?

Спектакль “Свабоднага тэатру” пад назваю “Спасцігаючы каханне” нарабіў шуму ў Лондане. Галівудскія зоркі Джуд Ло і С’ена Мілер выканалі ў ім ролі зніклага 11 гадоў таму беларускага бізнесоўца Анатоля Красоўскага і ягонай жонкі Ірыны.

Паводле сузаснавальніка “Свабоднага тэатру” Мікалая Халезіна, “гэта быў ашаламляльны поспех, калі 10 хвілінаў стоячы трывалі авацыі, а тэатр вялікі, там 450 месцаў. Гэта быў фурор”.

Паводле Яны Русакевіч, акторкі “Свабоднага тэатру”, якая прысутнічала на рэпетыцыі, брытанскія акторы па-рознаму ставіліся да сваіх роляў. Джуд Ло і С’ена Мілер, напрыклад, чыталі тэксты з паперкі.

Зоркі, якія ўзялі ўдзел у спектаклі, уваходзяць у спіс 50 знакамітасцяў, што падпісалі петыцыю са словамі “Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі – гэта ганьба для Еўропы”.

“Адным з першых падпісаў Джэрэмі Айранз. Пасля яго – цэлы шэраг актораў, рэжысёраў, музыкаў. Сярод іх – саліст групы “Pet Shop Boys” Ніл Тэнант”, – распавядае Мікалай Халезін. Паводле яго, петыцыі папярэднічала доўгая праца “Свабоднага тэатру” і вядучай праваабарончай арганізацыяй Брытаніі “Index on Censorship”, у якой і нарадзілася гэтая ідэя.

belsat.eu

Стужка навінаў