Наталля Арцёменка ў „Гарачым каментары”


Хочаш хутчэй атрымаць дыплом і пайсці на працу? Дзяржава дапаможа! Павыкідае з навучальнай праграмы дысцыпліны, якія абітурыент вывучаў у школе, і скароціць гэтак званы сацыяльна-гуманітарны блок. Як вынік – замест пяці гадоў ужо з верасня студэнты ВНУ будуць навучацца… чатыры.

Дыплом з першаю ступенню – праз 4 гады, а пры жаданні – узмоцненая магістратура. І там, і там – больш практычных заняткаў… Скарачэнне навучальных гадзінаў і выключэнне дысцыплінаў з праграмы міністр адукацыі Сяргей Маскевіч называе ўдасканаленнем навучання ва ўніверсітэтах. Ініцыятыва ж рэформаў належыць кіраўніку краіны.

Экспертка ў еўрапейскай адукацыі Наталля Арцёменка звяртае ўвагу на тое, што ў Еўропе такой рэформе папярэднічалі доўгія кансультацыі ды падрыхтоўчыя этапы. Ступень магістра ў Беларусі атрымлівае ўсяго 1 % выпускнікоў ВНУ.

Паводле суразмоўцы, скарачэнне сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў дазволіць выхоўваць кадры, якія не здатныя мысліць самастойна, затое заўсёды гатовыя выконваць загады. Гэта зашкодзіць і ўвядзенню інавацыяў у эканоміцы.

belsat.eu
https://youtu.be/PqkN194mM-k

Глядзі таксама
Каментары