У "Белсату" з'явіўся высокапастаўлены глядач


У кватэры Барадуліных – доўгачаканая спадарожнікавая антэна. Паводле жонкі паэта Рыгора Барадуліна Валянціны, знаёмыя часта цікавяцца, ці глядзяць яны тэлеканал „Белсат”. Цяпер абменьвацца навінамі будзе прасцей. Менавіта з увагі на наш тэлеканал і ўсталявалі „талерку”.

Рыгор Барадулін распавёў „Белсату”, што больш за ўсё любіць незалежныя дакументальныя фільмы, „каб менш былі абрэзаныя і адрэдагаваныя”. Спадарыня Валянціна перавагу аддае навукова-пазнавальным праграмам.

Афіцыйных беларускіх тэлеканалаў не ўключаюць не толькі праз цэнзуру, але і з-за таго, што там гучыць пераважна расейская мова, часта – яшчэ і з памылкамі. „Знікла беларуская мова. Ні на вуліцы, ні па радыё, ні па тэлебачанні…” – шкадуе Дзядзька Рыгор.

belsat.eu

Стужка навінаў