Аляксандр Сінкевіч у «Гарачым каментары»


Канфлікт паміж авіякампаніямі «Белавія» і «Аэрофлот». Масква хоча павялічыць колькасць рэйсаў паміж беларускаю і расейскаю сталіцамі з чатырох да пяці на дзень. Менск настойвае на зніжэнні колькасці рэйсаў да трох на дзень, бо самалёты да ўсходняй суседкі цяпер толькі напалову запоўненыя пасажырамі.

«Аэрофлот» збіраўся парушыць камерцыйнае парытэтнае пагадненне: чатыры рэйсы на дзень з боку Менску і чатыры – з боку Масквы. Увесці пяты рэйс «Белавія» не дазволіла, і тады чаго абодва бакі прыпынілі паветраны рух паміж Беларуссю і Расеяй. У выніку 360 чалавек не змаглі своечасова вылецець са сталіцы ў сталіцу. Забарону на палёты часова знялі, але толькі да чацвярга, каб правесці перамовы.

У Беларусь мала лятаюць, таму «Белавія» – небагатая, скардзяцца ў кампаніі. Калі павялічыць колькасць і без таго малапрыбытковых пералётаў, «Белавія» апынецца на мяжы банкруцтва і… прыватызацыі. Ці сапраўды гэта так? «Хутчэй за ўсё, гэта такі званочак з боку расейскіх кампаніяў, каб Беларусь хутчэй рыхтавала праграму прыватызацыі, пра якую казалі летась», – гаворыць эканаміст Аляксандр Сінкевіч.

Ці выгадна Расеі пасягаць на гэтую нішу ў беларускім бізнесе? На гэтае пытанне эксперт адказвае станоўча. Аргумент – адсутнасць інфраструктуры, падобнай да прыбалтыйскіх краінаў: «Беларусь для расейскіх перавозчыкаў цікавая тым, каб перавозіць у Расею працоўную сілу, бо яны лічаць, што эканамічны крызіс будзе паглыбляцца».

belsat.eu

Стужка навінаў