«Паветраная вайна» прыпыненая (абноўлена)


Расея і Беларусь дамовіліся аднавіць авіяпалёты паміж Менскам і Масквою – аднак толькі да 29 сакавіка, паведамляюць у Міністэрстве транспарту і камунікацыяў. Да гэтага дня бакі мусяць урэгуляваць праблемныя пытанні.

Сёння раніцаю стала вядома, што з ініцыятывы расейскага боку былі прыпыненыя палёты паміж Менскам і Масквою. “Расейскія авіяцыйныя ўлады перапынілі паветраныя зносіны паміж Менскам і Масквою”, – паведаміў намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнай авіяцыйнай кампаніі “Белавія” Ігар Чаргінец. У сваю чаргу ў Менску адмовіліся прымаць самалёты з Масквы.

Цяпер авіяпералёты паміж Масквою і Менскам аднавіліся.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары