Аўтазак замест канцэрту: Масавае затрыманне ў Менску


https://youtu.be/VbqaOu-ls1c
Затрымалі каля ста наведнікаў дабрачыннага канцэрту „Ежа замест бомбаў”, што праходзіў у Палацы культуры Трактарнага заводу. Пра гэта паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Праваабаронца гаворыць, што атрымала СМС-паведамленне ад адной з затрыманых. Тая паведаміла, што цяпер у аўтазаку, а ўсяго арыштавалі каля ста чалавек. Пазней да праваабаронцы звярнуліся сваякі іншых арыштаваных.

„Затрымалі ўсіх прысутных асобаў на канцэрце, іх усіх змясцілі ў тры аўтазакі ды аўтобус і цяпер не дазваляюць карыстацца мабільнай сувяззю. Вядома, што там каля ста чалавек, – гаворыць Наста Лойка. – Магчыма, гэта чарговая спроба „ўзяць на ўік” сацыяльна-актыўных маладых людзей. Апошнія гады працаўнікі спецслужбаў надаюць вельмі шмат увагі актывістам-анархістам, асабліва пасля нападу на Расейскую амбасаду ў Менску. Цяпер, калі ўзровень палітычнай актыўнасці знізіўся, я мяркую, працаўнікі спецслужбаў пераключыліся на гэтых маладых людзей, якія ў прынцыпе не прыносяць шкоды, а займаюцца дабрачыннымі акцыямі, выкарыстоўваючы выключна мірныя сродкі”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары