Праўладныя камуністы: не выключана, што тэракт арганізаваў Захад


Яны заклікаюць улады Беларусі не спыняць расследавання ў справе тэракту ў менскім метро.

У афіцыйнай заяве Рэспубліканскае грамадскае аб’яднаене “За Саюз і камуністычную партыю Саюзу” (СКПС) ухваляецца рашэнне аб адмове ў памілаванні Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву.

У ёй гаворыцца, што выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава “паслужыць сур’ёзнаю перасцярогаю для асацыяльных асобаў, схільных да тэрарызму, і тым самым будзе працаваць на выключэнне тэрору з жыцця беларускага грамадства”.

Далей у заяве напісана, што Еўразвяз “спрабуе дамагчыся адмены кіраўніцтвам нашай краіны смяротнага пакарання насуперак думкі большасці грамадзянаў Беларусі ды тым самым убіць клін паміж кіраўнікамі і народам”.

“Заступіўшыся за беларускіх тэрарыстаў, кіраўнікі Еўразвязу выкрываюць сваю тэрарыстычную сутнасць. Як паказалі трагічныя падзеі ў Югаславіі, Іраку, Афганістане, а ў апошнім часам і ў Лівіі, якія зведалі агрэсію ЗША і дзяржаваў Еўразвязу, дзяржаўны тэрарызм стаў для кіраўнікоў шэрагу імперыялістычных дзяржаваў шараговым сродкам дасягнення сваіх злавесных планаў дзеля зацверджання сусветнага панавання. Таму цалкам натуральна, што заходнія тэрарысты, шырока практыкуюць дзяржаўны тэрарызм на міжнароднай арэне, падтрымліваюць падобных да сябе ў Беларусі”, – гаворыцца ў заяве.

“Гэтая акалічнасць падахвочвае нас прапанаваць беларускаму кіраўніцтву не спыняць следства ў справе аб тэрарыстычным акце на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Менску, бо яно ў выніку можа выявіць непасрэдную датычнасць да яго зацікаўленых дзяржаваў Захаду”, – звяртаецца СКПС.

belsat.eu

Стужка навінаў