Дзеля выхавання моладзі еўрапейцы запрашаюць чарнобыльцаў


https://youtu.be/FjPySZZjUfI
Паездкі ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Нямеччыну, Аўстрыю і Нідэрланды арганізоўвае Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр (МАЦ) імя Ёганэса Раў.

23 сакавіка ў цэнтры адбылася працоўная сустрэча ініцыятыўных групаў з усіх вобласцяў Беларусі, прысвечаная правядзенню ў краіне выставы “Чарнобыль: Людзі. Месцы. Салідарнасць. Будучыня”, якая сёлета пачне сваё вандраванне па 25 гарадах нашай краіны. Выстава – інтэрактыўная, на ёй можна паглядзець не толькі здымкі, дакументы, але і відэа- ды аўдыёзапісы.

“Ідэя выставы ўзнікла два гады таму, калі адзначалася 25-годдзе чарнобыльскай катастрофы, – распавяла суарганізатарка экспазіцыі Святлана Марголіна. – Са студзеня па лістапад мінулага года яна пабывала ў 50 гарадах Нямеччыны, і на кожную выставу прыляталі з Украіны і Беларусі ліквідатары аварыі. Вы можаце пазнаёміцца тут з он-лайн-водгукамі, дзе нямецкая моладзь прызнаецца, што самымі памятнымі дыранальнымі былі сустрэчы менавіта з гэтымі людзьмі. Дарэчы, некаторыя з ліквідатараў прысутнічаюць у гэтай зале”.

“Разам з дэманстрацыяй выставы, – адкрэсліў на прэзентацыі экспазіцыі кіраўнік справамі Дортмундскага МАЦ Пэтэр Юнге-Вэнтруп (Peter Junge-Wentrup), – мы арганізавалі паездкі відавочцаў трагедыі, ліквідатараў аварыі ў Нямеччыну, Аўстрыю і Нідэрланды, каб у першую чаргу яны пагутарылі з маладым пакаленнем Еўропы. Бярэм на сябе адвагу сцвярджаць, што тым самым мы зрабілі ўнёсак у агульнаеўрапейскую культуру памяці. Мы вырашылі, што і ў тых краінах, якія найболей пацярпелі ад чарнобыльскай трагедыі, – у Беларусі ды ва Украіне, таксама мусяць убачыць гэту выставу, таксама мусіць адбыцца дыялог з відавочцамі тых падзеяў”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары