Зянон Пазняк у праграме «ПраСвет»


Госць праграмы “ПраСвет” старшыня КХП БНФ Зянон Пазняк разважае пра гістарычнае значэнне паўстання Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918 г.

“Тое, што распачалося ў 1918 г., атрымала свой працяг у 1991-м. Бо без 25 сакавіка, безумоўна, не было б і 25 жніўня. Калі ў 1988 г. утварыўся Беларускі Народны Фронт, ён узяў на ўзбраенне менавіта ідэалы БНР”, – кажа палітык.

БНР не здолела захаваць незалежнасці не толькі з-за СССР, але і таму, што ў свеце пра Беларусь тады ніхто нічога не ведаў. Паводле старшыні КХП БНФ, сённяшняя сітуацыя нагадвае часы БНР.

“У 1991 г. увесь свет не падтрымліваў нашай незалежнасці. Яны адкрыта дэкларавалі: яны супраць незалежнасці Беларусі ды Украіны. Пра гэта казалі і еўрапейскія палітыкі, і Джордж Буш у ЗША. Тым не менш мы дасягнулі незалежнасці без дапамогі Захаду. Калі мы сёння не зможам расправіцца з рэжымам, то ніякі Захад нам не дапаможа. Яны перадусім хвалююцца пра свае інтарэсы. Пытанне не ў тым, як ставіцца да нас свет, а ў тым, ці маем сілу, каб пераламаць гэты стан рэчаў”, – падкрэсліў Пазняк.

Праграма “ПраСвет” – на тэлеканале “Белсат” 23 сакавіка, 20:35.

belsat.eu

Стужка навінаў