МЗС: Беларусь не бачыць неабходнасці ў прысутнасці паслоў


Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных заяўляе аб рашэнні “рэалізаваць комплекс захадаў рэагавання” ў адказ на санкцыі Еўразвязу.

“Беларускі бок шкадуе аб прынятым Радаю Еўразвязу рашэнні ўвесці дадатковыя санкцыі адносна шэрагу беларускіх грамадзянаў і прадпрыемстваў. Гэты крок яшчэ мацней аддаляе перспектывы нармалізацыі дачыненняў і аднаўлення дыялогу ў важных для бакоў тэмах”, – гаворыцца ў заяве МЗС.

“Еўрапейскія палітыкі застаюцца ў палоне канфліктнага мыслення, яны закладнікі логікі ды прымусу і шантажу. Мы вымушаныя неадкладна распачаць рэалізацыю комплексу захадаў рэагавання. Нашыя еўрапейскія партнёры мусяць загадзя ведаць пра гэта. У сённяшніх умовах беларускі бок не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых паслоў дзяржаваў, што галасавалі за гэтае рашэнне”, – падкрэслівае Міністэрства замежных справаў.

belsat.eu

Стужка навінаў