Мядзведзеў: Няма доказаў, што ПРА не скіраваная супраць Расеі


Расейскі прэзідэнт папярэдзіў НАТО, што час на падпісанне пагаднення пра сістэму супрацьракетнай абароны (ПРА), якое б задаволіла ўсе бакі, заканчваецца.

На міжнароднай канферэнцыі аб еўрапейскай бяспецы ён скрытыкаваў Захад за выкарыстанне ПРА з мэтаю пагоршыць расейска-амерыканскія дачыненні. Разам з гэтым палітык падкрэсліў, што пагадненне дагэтуль можа быць дасягнутае.

“Для нас прынцыпова важныя надзейныя і ваенна-тэхнічныя, і палітычныя крытэрыі ненакіраванасці разгорнутай сістэмы ПРА ў бок расейскіх сілаў ядравага стрымлівання”, – заявіў Мядзведзеў.

Паводле ЗША, антыракетны шчыт НАТО мае абараніць краіны арганізацыі ад ракетнай атакі з боку такіх краінаў, як Ірак.

“Гэтыя сілы і сама сістэма мусяць адпавядаць заяўленай мэце – супрацьдзеяць ракетнай пагрозе, якая б магла зыходзіць з-за межаў Еўропы. Аднак мне так ніхто і не патлумачыў – чаму мы мусім верыць, што новая сістэма еўрапейскай ПРА не скіраваная супраць нас”, – паскардзіўся расейскі лідар.

Паводле Дзмітрыя Мядзведзева, супраца паміж Расеяй і НАТО немагчымая без вырашэння гэтага пытання. Дачыненні бакоў пагоршыліся, калі некалькі месяцаў таму расейскі прэзідэнт пагразіў размесціць ракеты, нацэленыя на планаваныя месцы размяшчэння СРА ў Еўропе.

belsat.eu
https://youtu.be/_FLSIzehT5c

Глядзі таксама
Каментары