Апытанне: Што вы ведаеце пра БНР?


Напярэдадні святкавання 94-й гадавіны абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі журналісты распыталі менчукоў пра тое, што яны ведаюць пра БНР.

«Была абвешчаная ў 1918 годзе 25 сакавіка. Я кепска памятаю дэпутатаў. Памятаю Вацлава Казлоўскага, Абрамчыка. Астатніх цяжка назваць. БНР была, можна сказаць, знішчаная ў 1919 годзе. Дзень я ўжо не памятаю. Усё з урокаў гісторыі. Сцяг – бел-чырвона-белы. Герб – «Пагоня». Гімн – «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», – гаворыць адзін з апытаных.

Аднак для некаторых пытанне аказалася складаным. «БНР – Беларускі… народны… штосьці «Р». Не ведаю», – прызнаўся адзін з менчукоў. «Гэта… як камсамольская арганізацыя раней была?» – агучыў сваю версію іншы рэспандэнт.

belsat.eu

Стужка навінаў