Прэм’ера “Лобатаміі” Юрыя Хашчавацкага (відэа)

Жахлівая палітыка “братняй краіны” ў дачыненні да сваіх суседзяў у найноўшым фільме аўтара “Звычайнага прэзідэнта” і “Плошчы” Юрыя Хашчавацкага – “Лобатамія

ЛОБАТАМІЯ – нейрахірургічная аперацыя, падчас якой разразаюць нервовыя валокны, што лучаць лобныя долі мозгу са структурамі прамежкавага мозгу. Яе мэта – зменшыць эмацыйныя працэсы, якімі звычайна суправаджаюцца думанне і ўспамінанне. Адзін з асноўных пабочных эфектаў лобатаміі: пацыент траціць пачуццё, што ён – той самы чалавек, якім быў учора і будзе заўтра.

ЛОБАТАМІЯ – назва найноўшага фільму рэжысёра Юрыя Хашчавацкага, які жыве ў Менску. На прыкладзе гучных канфліктаў апошніх гадоў у Грузіі, Эстоніі, на Балканах, у Беларусі ды Украіне аўтар паказвае, што ў сучасным свеце скальпель у руках хірурга замянілі сродкі масавай інфармацыі, а ў ролі псіхіятраў выступаюць палітыкі.

ЛОБАТАМІЯ – гэта ўнікальныя кадры расейска-грузінскага канфлікту 2008 г., якія аўтар атрымаў з МЗС Грузіі. Такою жнівеньская вайна засталася ў памяці грузінскага народу. Аўтар супастаўляе гэтыя здымкі з тым, што бачылі на экранах сваіх тэлевізараў гледачы ў Расеі.

ЛОБАТАМІЯ – гэта спроба Хашчавацага зразумець, чаму жыхары постсавецкіх краінаў так лёгка паддаюцца маніпуляцыям з боку СМІ. Наступствы хірургічнага ўмяшання пры лобатаміі настолькі сур’ёзныя, што ўлады СССР забаранілі практыкаваць яе ўжо ў 1950 г., бо “лобатамія ператварае хворага чалавека ў поўнага ідыёта”.

Фільм быў пааказаны ў 3-ю гадавіну “Белсата” 10 снежня а 18.20

Глядзі таксама
Каментары