Святлана Чорная не можа выйсці са стану галадання


З 30 лістапада доўжыцца галадоўка жыхаркі Менску Святланы Чорнай у знак пратэсту супраць смяротнага прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.
Пасля атрымання адпіскі на зварот да прэзідэнта жанчына зразумела, што ўлады не зважаюць на меркаванне звычайнай грамадзянкі.

“З самага пачатку галадоўкі мяне пыталіся – дзеля каго я рызыкую сваім здароўем і гатова памерці. Учынак адной жанчыны застанецца незаўважным, але мне неабходна выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Цяпер я раблю гэта з дапамогай вершаў, у якіх выказваю свае думкі наконт прысуду. Менавіта падчас галадання ў мяне сталі адбывацца прылівы энергіі, якія прымушаюць пісаць,” – расказала Святлана Чорная.

Па словах жанчыны, пачынаць галадаць было цяжка, але зараз яе араганізм не ўспрымае ежу і ўсе спробы пачаць спажываць хаця б сок не прыводзяць да станоўчага выніку. Жанчыне не ўдаецца выйсці са стану галадання.

“Я разумею, што сваёй галодоўкай ужо не здолею нічога змяніць і лепш захаваць здароўе, каб у будучым накіраваць свае сілы на дабрабыт краіны, але зараз мне прасцей абыходзіцца без ежы. Атрымаць якаснае лячэнні ад дактароў мне не па кішэні, бо я існую на грошы меншыя за бюджэт пражытачнага мінімуму. На прыёме ў звычайнага гастраэнеролага мне параілі набіраць вагу і прапісалі лекі, якія неабходна спажываць з ежай, таму я не магу іх прымаць”, – адзначыла жанчына.

belsat.eu

Стужка навінаў